Контакты  ссылки


  • Декан факультета 
    ВАСИЛЕЦ Сергей Иванович
     200-22-85, корп. 2, ауд. 508.
  • Заместитель декана
    ХУРСЕВИЧ Галина Евгеньевна
     327-79-13, корп. 2, ауд. 311.
Электронная почта физмата БГПУ  phys_mat@bspu.by
  Группа физико-математического факультета БГПУ

На сайте БГПУ работает сервис «Личный кабинет абитуриента»

Поиск по сайту физмата БГПУ


РЕСУРСНЫЙ ЦЕНТР ФИЗИКО-МАТЕМАТИЧЕСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГПУ

Республиканский ресурсный центр образовательной робототехники в БГПУ

Республиканский ресурсный центр образовательной робототехники в БГПУ
видеозапись и фоторепортаж
о начале работы центра

Информация об оплате для студентов физмата БГПУ

 

Педагогический опыт БГПУ

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ОПЫТ
видео-репозиторий БГПУ

 

Приглашаем студентов БГПУ к участию в исследовании

События

Віншуем Юрыя Аляксандравіча Быкадорава з юбілеем!

2019-07-01

Віншуем дацэнта кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі Юрыя Аляксандравіча Быкадорава з юбілеем!

Юрый Аляксандравіч у 1971 г. з адзнакай закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка». Пасля заканчэння БДУ працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г. Мінск). Працуе ў БДПУ з жніўня 1982 г., за шматгадовую і плённую працу займаў пасады: старшы выкладчык (з 1982г.), дацент (з 1983г.), загадчык кафедры (з 1987 па 1989 гг.), дэкан матэматычнага факультэта (1989 - 2000 гг.), прарэктар па вучэбнай рабоце (2000 - 2016гг.), прафесар (2012г.).
З 2016 г. і па цяперашні час – дацэнт кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі.

У 1979 г. скончыў навучанне ў аспірантуры МДПI імя А.М. Горкага. У 1982 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук на тэму "Кіруемасць сістэмаў, якія не вырашаны адносна старшых вытворных", у 1985 г. атрымаў вучонае званне дацэнта.

За час працы на кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі зарэкамендаваў сябе высокакваліфікаваным спецыялістам. На высокім навукова-тэарэтычным узроўні выкладае матэматычныя дысцыпліны і інфарматыку студэнтам І і ІІ ступеняў вышэйшай адукацыі. Кіруе навукова-даследчай працай студэнтаў. У апошнія гады пастаянна кіруе курсавымі і дыпломнымі працамі.

З’яўляецца членам праблемнага савета БДПУ па методыцы выкладання матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. У 2018 г. прайшоў павышэнне кваліфікацыі ў Ленінградскім абласным інстытуце развіцця адукацыі па праграме «Сучасная школа ва ўмовах сістэмных змен». З’яўляецца навуковым кіраўніком 2 магістэрскіх работ па спецыяльнасці 1‑08 80 02 – Тэорыя і методыка навучання і выхавання (інфарматыка). Падрыхтаваў кандыдата навук.

Разам з выкладчыцкай дзейнасцю Ю.А. Быкадораў актыўна займаецца навукова-даследчай працай. Сфера яго навуковых інтарэсаў – дыскрэтная матэматыка, метады вэб-праграмавання, методыка выкладання інфарматыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. З’яўляецца аўтарам больш за 170 навуковых і навукова-метадычных прац, вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў па матэматыцы і інфарматыцы для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, сярод якіх 13 дапаможнікаў i падручнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.

Юрый Аляксандравіч з’яўляецца сааўтарам першага беларускага вучэбнага дапаможніка па інфарматыцы для сярэдняй школы (1994 г.). Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле распрацоўваліся рэспубліканскія нарматыўныя дакументы, сярод якіх першая беларуская вучэбная праграма па інфарматыцы для сярэдняй школы (1994 г.) і новая рэдакцыя вучэбнай праграмы па інфарматыцы для VI–XI класаў (2013 г.). У 2016 годзе ўдзельнічаў у працы навуковага калектыва па распрацоўцы кантрольна-дыягнастычных матэрыялаў па вучэбным прадмеце «Інфарматыка» для навучэнцаў адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Ю.А.Быкадораў – высокакваліфікаваны прафесіянал, эрудыраваны лектар, які вельмі любіць сваю працу і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнцкай моладзі, добразычлівы да выкладчыкаў і студэнтаў, у той жа час патрабавальны. 

У чэрвені 2019 года ён быў узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую і плённую працу.